Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: затрыманыя падазраваныя ў справе аб нападзе на Charlie Hebdo


У Францыі затрыманыя чатыры чалавекі па справе аб нападзе на рэдакцыю сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo і на краму габрэйскіх прадуктаў у прыгарадзе Парыжа. Пра гэта ў сераду паведамляюць францускія СМІ.

Затрыманых — мужчын ва ўзросьце ад 30 да 36 гадоў — падазраюць у «пастаўках зброі» нападнікам.

7 студзеня 2015 году ў Парыжы двое ўзброеных людзей распачалі страляніну ў рэдакцыі Charlie Hebdo, загінулі 12 чалавек. Зьдзейсьнілі напад ісламісты — браты Шэрыф і Саід Куашы. Яны заявілі, што напад на часопіс быў помстай за карыкатуры на прарока Мухамэда. Іх забілі падчас спэцапэрацыі.

Іх саўдзельнік Амэд Кулібалі 9 студзеня таго ж году застрэліў супрацоўніцу паліцыі на паўднёвым ускрайку Парыжу, а затым захапіў закладнікаў у габрэйскай краме і забіў яшчэ чатырох чалавек. Паліцыя застрэліла Кулібалі.

XS
SM
MD
LG