Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На міжнародных кансультацыях у Сочы вырашылі напісаць канстытуцыю для Сырыі


Спэцпасланьнік ААН па Сырыі Стафан дэ Містура паведаміў, што Расея, Іран і Турэччына дамовіліся стварыць камітэт, які падрыхтуе новую канстытуцыю Сырыі.

Паводле дэ Містуры, кожная з трох дзяржаў дала яму сьпіс з 50 кандыдатаў у склад канстытуцыйнага камітэту. У камітэт павінны ўвайсьці прадстаўнікі ўраду Сырыі, апазыцыі і незалежныя члены.

Дыплямат падкрэсьліў, што мае намер зрабіць гэты камітэт рэальнасьцю.

Рашэньне аб пачатку працы над новай канстытуцыяй Сырыі было прынята на Кангрэсе нацыянальнага дыялёгу Сырыі, які прайшоў у расейскім горадзе Сочы, у якім узялі ўдзел каля 1,6 тысячы чалавек. Кангрэс адкрыўся выступам кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова, які некалькі разоў дэлегаты кангрэсу перарывалі выкрыкамі «Няхай жыве Расея!»

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў выступае на Кангрэсе сырыйскага нацыянальнага дыялёгу
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў выступае на Кангрэсе сырыйскага нацыянальнага дыялёгу

Крытыкі кангрэсу сьцьвярджаюць, што Расея пры падтрымцы Турэччыны і Ірану спрабуе пазбавіць ролі міратворца ААН і прапанаваць рашэньне ў інтарэсах рэжыму Башара Асада. Найбуйнейшая арганізацыя сырыйскай апазыцыі прыняла рашэньне байкатаваць саміт у Сочы. У ім таксама адмовіліся ўдзельнічаць прадстаўнікі ЗША, Францыі і Вялікай Брытаніі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG