Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі амбасадар у Менску Конрад Паўлік пакінуў Беларусь 


Экс-амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік
Экс-амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік 31 студзеня завяршыў сваю працу ў Беларусі. Хто стане новым кіраўніком дыпмісіі, пакуль невядома, ідуць кансультацыі.

«Пасол зьехаў», — паведаміў БелаПАН прэс-сакратар польскай амбасады Марцін Вайцяхоўскі. Паводле яго, да прызначэньня новай кандыдатуры абавязкі кіраўніка амбасады будзе выконваць начальнік палітычнага і эканамічнага аддзелу Міхал Хабрас.

Пра тое, што Конрад Паўлік завяршае сваю дзейнасьць у Беларусі, стала вядома 12 студзеня. Як паведаміў кіраўнік прэс-службы МЗС Польшчы Артур Ломпарт, рашэньне было прынятае ўжо былым міністрам замежных спраў Вітольдам Вашчыкоўскім на просьбу самога дыплямата.

Паводле польскіх СМІ, неафіцыйнай прычынай адстаўкі Паўліка стала тое, што ён ня здолеў наладзіць стасункі з прадстаўнікамі польскай дыяспары і кіраўніцтвам тэлеканалу «Белсат». Тым ня меней Ломпарт запэўнівае, што рашэньне аб заканчэньні місіі ў Беларусі не мае палітычнага падтэксту.

Конрад Паўлік быў прызначаны амбасадарам Польшчы ў Беларусі ў сакавіку 2016 году.

Летась у лістападзе дыплямат даў вялікае інтэрвію Радыё Свабода.

«Мой прапрадзед быў хрышчаны ў Беларусі». Вялікае інтэрвію з Паслом Польшчы ў Беларусі Конрадам Паўлікам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG