Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВМС ЗША апублікавалі відэазапіс зь «небясьпечным» манэўрам Су-27


Вайскова-марскія сілы ЗША апублікавалі відэазапіс, на якім паказаны «небясьпечны» манэўр расейскага зьнішчальніка Су-27, які перахапіў самалёт радыёэлектроннай выведкі EP-3 Aries над Чорным морам. Ролік разьмясьціла ў аўторак на YouTube прэс-служба 6-га флёту ВМС ЗША.

Раней Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што «з найвышэйшым узроўнем заклапочанасьці адзначае нядаўні інцыдэнт», які быў названы «небясьпечнай расейскай вайсковай практыкай над Чорным морам», ажыцьцёўленай 29 студзеня«. Як пацвердзілі Вайскова-марскія сілы ЗША ў Эўропе, расейскі СУ-27 зьдзейсьніў «небясьпечнае ўзаемадзеяньне з амэрыканскім EP-3 у міжнароднай паветранай прасторы, пры гэтым расейскі пілёт прайшоў непасрэдна перад самалётам EP-3».

Дзярждэпартамэнт адзначае, што паветранае судна ЗША дзейнічала ў адпаведнасьці зь міжнародным правам, а расейскі бок груба парушаў існуючыя пагадненьні і міжнароднае права, у прыватнасьці Пагадненьне 1972 году аб прадухіленьні інцыдэнтаў у адкрытым моры (INCSEA).

«Гэта толькі апошні прыклад расейскай вайсковай дзейнасьці, які парушае міжнародныя нормы і пагадненьні», — гаворыцца ў заяве. Дзярждэпартамэнт заклікаў Расею спыніць небясьпечныя дзеяньні, якія, як адзначае амэрыканскае дыпляматычнае ведамства, павышаюць рызыку ўзьнікненьня памылкі, ствараюць небясьпеку для экіпажаў з абодвух бакоў і небясьпеку сутыкненьня ў паветры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG