Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тарас Надольны вызвалены ад пасады першага намесьніка старшыні праўленьня Нацбанку


Тарас Надольны, архіўнае фота

Тарас Надольны вызвалены ад пасады першага намесьніка старшыні праўленьня Нацыянальнага банку па пагадненьні бакоў, а таксама ад пасады члена праўленьня Нацбанку.

Адпаведны ўказ 29 студзеня падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэсавую службу кіраўніка краіны.

Тарас Надольны працаваў у Нацбанку з 1997 году. З 2010 году быў намесьнікам старшыні праўленьня, з 2013 году — першым намесьнікам.

Паводле ТUT.BY, пра пляны Тараса Надольнага пакінуць пост стала вядома яшчэ ўлетку. «Кваліфікацыя і амбіцыі рухаюць яго да штурму больш грашовых вышыняў», — казаў знаёмы з Надольным банкір.

Фраза Тараса Надольнага «Самалёты з валютай ужо на падлёце» стала крылатай падчас фінансавага крызісу ў сьнежні 2014 году.

Вынікі 2017 году: скарачэньне насельніцтва, праца на склад, зьніжэньне ўраджаю бульбы

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG