Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрабаваньне Лукашэнкі да СМІ, якое ня трапіла ў рэпартажы


Патрабаваньне Лукашэнкі да СМІ, якое ня трапіла ў рэпартажы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:14:59 0:00
Наўпроставы лінк

У гутарцы з новымі кіраўнікамі дзяржаўных СМІ 6 лютага Аляксандар Лукашэнка разважаў аб прыкладах добрай працы замежных тэлеканалаў, на якія варта арыентавацца беларускім. «Выдатна працуе [у Расеі] тэлевізія, — падае словы Аляксандра Лукашэнкі «Советская Белоруссия» (архіўная копія). — Але нам ні ў якім разе нельга скаціцца на тыя пазыцыі і тыя формы работы, якія сёньня існуюць на расейскіх каналах. Але прафэсійна: здымкі, апэратарская праца — проста малайчыны. Зьмест... У нас свайго хапае зьместу. Таму выбірайце ўсё лепшае і дзейнічайце. Але ні ў якім разе не давайце творчым калектывам спаць. Трэба мяняць і якасьць, і ўнутраны зьмест, і вонкавую форму. Усё трэба мяняць і рухацца наперад, выкарыстоўваючы той патэнцыял, які назапашаны. Патрэбны перамены. Вы людзі новага пакаленьня і павінны зрабіць свой унёсак у гэтую высакародную справу». Частка цытаты не зьявілася ў большасьці дзяржаўных СМІ, хоць іншыя часткі перадаваліся. Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык

XS
SM
MD
LG