Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі пасол Конрад Паўлік: «У нашых стасункаў вялізны нявыкарыстаны патэнцыял»

Конрад Паўлік
Конрад Паўлік

Польшча будзе працягваць адносна Беларусі курс, абраны два гады таму, незалежна ад таго, хто будзе займаць кіроўныя пасады.

Пра гэта заявіў амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік падчас прыёму ў Менску з нагоды завяршэньня сваёй дыпляматычнай місіі.

«Нам удалося вярнуцца да больш рацыянальнага спосабу выбудоўваньня адносінаў па абодва бакі. Гэта ўяўляецца найбольш каштоўным. Сьцьвярджэньне, што ў нашых стасункаў вялізны нявыкарыстаны патэнцыял, было і застаецца актуальным. Патэнцыял ёсьць, і мы павінны працаваць над яго выкарыстаньнем», — сказаў Конрад Паўлік.

Паводле кіраўніка польскай дыпмісіі, клімат, які паляпшаецца паміж Польшчай і Беларусьсю, «прывёў да значнага росту ўзаемавыгаднага таваразвароту».

«Гэту галіну варта асабліва аберагаць ад магчымых ваганьняў», — сказаў Конрад Паўлік.

Пасьля ад’езду зь Беларусі Конрад Паўлік будзе працаваць у Міністэрстве замежных спраў Польшчы.

Раней кіраўнік прэс-службы МЗС Польшчы Артур Лёмпарт паведаміў, што Конрад Паўлік сам прасіў аб адкліканьні, а прыняў адпаведнае рашэньне былы ўжо міністар Вітальд Вашчыкоўскі.

«Мой прапрадзед быў хрышчаны ў Беларусі». Вялікае інтэрвію з Паслом Польшчы ў Беларусі Конрадам Паўлікам

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG