Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША прагаласаваў за законапраект, які дазволіць аднавіць працу ўраду


22 студзеня Сэнат ЗША прагаласаваў за законапраект аб трохтыднёвым бюджэце. Яго прыняцьце дазволіць аднавіць працу фэдэральнага ўраду. За законапраект прагаласаваў 81 сэнатар, супраць — 18.

Такім чынам, заканадаўцы ўхвалілі законапраект, які дае фэдэральнаму ўраду магчымасьць працаваць да 8 лютага. Гэта адбылося пасьля таго, як лідэр рэспубліканскага большасьці Мітч Макконэл запэўніў сэнатараў у тым, што ў найбліжэйшыя тыдні зоймецца пытаньнем аб абароне ад дэпартацыі прыблізна 800 тысяч «летуценьнікаў» — маладых імігрантаў, якіх бацькі прывезьлі ў ЗША ў дзіцячым узросьце.

Сэнатар ад апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі Чак Шумэр заявіў, што ягоныя аднапартыйцы прагаласуюць, каб даць магчымасьць ураду працаваць. Ён выказаў удзячнасьць двухпартыйнай групе заканадаўцаў, якая распрацавала асновы кампрамісу. Адначасова Шумэр падкрэсьліў, што да лёсу «летуценьнікаў» неабходна зьвярнуцца неадкладна.

Амэрыканскі ўрад прыпыніў працу. Што гэта значыць

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG