Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны са сваёй жонкай ушанаваў памяць Жызьнеўскага


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай сёньня зраніцы ўшанавалі памяць першых ахвяраў пратэстаў у цэнтры Кіева ў 2014 годзе — Міхаіла Жызьнеўскага ды Сяргея Нігаяна.

Яны ўсклалі кветкі да памятных знакаў на вуліцы Грушэўскага і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчаньня.

Пятро і Марына Парашэнкі таксама запалілі і паставілі лампадкі ля памятнага знака Героям Нябеснай Сотні на вуліцы Грушэўскага.

Беларус Міхаіл Жызьнеўскі і ўкраінец армянскага паходжаньня Сяргей Нігаян сталі першымі ахвярамі падчас брутальных сутычак паміж пратэстоўцамі і сілавікамі на Эўрамайдане ў 2014 годзе.

Міхаіл Жызнеўскі загінуў ад кулі 22 студзеня 2014 году, не дажыўшы да свайго 26-годзьдзя чатыры дні. Цела Жызьнеўскага пасьля адпяваньня і ўрачыстых праводзінаў прывезьлі з Кіева і пахавалі на радзінных могілках па лініі маці ў вёсцы Сьцяг Працы пад Гомлем.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пасьмяротна ўзнагародзіў Міхаіла Жызьнеўскага ордэнам Герояў Нябеснай Сотні, а ўкраінскі ўрад прызначыў пажыцьцёвую стыпэндыю ягоным бацькам Ніне і Міхасю Жызьнеўскім. Летась у чэрвені прэзыдэнт Украіны прысвоіў беларусу званьне Героя Ўкраіны пасьмяротна і ўручыў адпаведную зорку бацькам Міхаілу і Ніне Жызьнеўскім.

Герой Украіны Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня

XS
SM
MD
LG