Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад на гатэль «Intercontinental» у Кабуле: 5 чалавек загінула


Гатэль «Intercontinental» у Кабуле
Гатэль «Intercontinental» у Кабуле

Пяць чалавек загінулі, шэсьць атрымалі раненьні ў выніку нападу групы ўзброеных людзей на гатэль «Intercontinental» у Кабуле.

Пра гэта ў нядзелю паведаміў тэлеканал TOLO News са спасылкай на прадстаўніка МУС краіны.

Адзначаецца, што баевікі ня ўтрымліваюць закладнікаў. Таксама вядома, што ліквідаваныя двое нападнікаў, яшчэ адзін ці два хаваюцца ў будынку гатэля. Іх працягваюць шукаць. На некаторых зь іх былі выбуховыя прылады.

Відавочцы кажуць, што нападнікі ўвайшлі ў гатэль праз кухню, у якой учынілі пажар, а потым пабеглі да нумароў.

Напад на гатэль адбыўся 20 студзеня ўвечары.

Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных справаў Афганістана паведаміў, што адразу пасьля здарэньня туды быў накіраваны спэцназ.

Адказнасць за напад ўзяла на сябе арганізацыя «Талібан». Усяго ў ходзе антытэрарыстычнай аперацыі на працягу ўсёй ночы афганскія сілавікі, паводле зьвестак МУС, выратавалі 126 чалавек, больш за 40 з іх — замежнікі.

«Intercontinental» — адзін з гатэляў, дзе ў Кабуле традыцыйна спыняюцца замежнікі. Ён разьмешчаны ў горнай мясцовасьці, належыць дзяржаве і працуе з 1969 года. У студзені 2011 года на яго ўчынілі напад баевікі «Талібану». Тады 21 чалавек быў забіты, уключаючы дзевяцярых нападнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG