Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя ўзброеныя людзі напалі на гатэль «Intercontinental» у Кабуле


Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных справаў Афганістана пацьвердзіў, што ўвечары 20 студзеня невядомыя ўзброеныя людзі напалі на гатэль «Intercontinental» у Кабуле, і што туды быў накіраваны спэцназ.

Tolonews са спасылкай на відавочцаў паведаміла аб тым, што былі захопленыя закладнікі і некалькі чалавек былі забітыя.

Аднаму са сьведкаў, паводле яго слоў, удалося зьбегчы з будынка, ён паведаміў аб загінулых і параненых на першым і другім паверсе гатэля.

Афіцыйна ўлады зьвесткі аб загінулых пакуль не пацьвердзілі. Сьведкі паведамляюць, што ў гатэлі ідзе стральба. Паводле розных зьвестак, нападнікаў было ад 2 да 4 чалавек. На некаторых зь іх былі выбуховыя прылады. Відавочцы кажуць, што яны ўвайшлі ў гатэль праз кухню, у якой учынілі пажар, а потым пабеглі да нумароў.

«Intercontinental» — адзін з гатэляў, дзе ў Кабуле традыцыйна спыняюцца замежнікі. Ён разьмешчаны ў горнай мясцовасьці, належыць дзяржаве і працуе з 1969 года. У студзені 2011 года на яго ўчынілі напад баевікі «Талібану». Тады 21 чалавек быў забіты, уключаючы дзевяцярых нападнікаў.

XS
SM
MD
LG