Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расея праз моладзевыя баявыя клюбы можа рыхтаваць сцэнар Данбаса на Захадзе» — Эплбаўм у «Washington Post»


Недафінансаваная былая супэрдзяржава спрабуе танна вярнуць уплыў, і толькі троляў тут недастаткова, сьцьвярджае пісьменьніца і гісторык з Лёндана Эн Эплбаум у артыкуле для The Washington Post.

Акрамя дэзінфармацыі, выкарыстаньня карупцыі для таго, каб падарваць заходнія дэмакратыі, Расея знаходзіць моладзь, якая цікавіцца зброяй і выхоўвае яе, заяўляе Эплбаум.

Гэта важна, бо Расея ўжо выкарыстала ваенізаваныя групы для дэстабілізацыі суседзяў. Акупацыю Крыма правялі «маленькія зялёныя чалавечкі» — расейскія салдаты ў форме без прыкмет. Аднак мясцовыя, якія раптоўна сталі «сэпаратыстамі» на ўсходзе Ўкраіны, зьяўляюцца выхадцамі больш змрочнага ваенізаванага асяродзьдзя, адзначае гісторык. Да даўніх прыкладаў адносіцца раптоўнае зьяўленьне ўзброеных натрэніраваных баевікоў, якія раней трэніраваліся ў Савецкім Саюзе, што была фактарам, які дазволіў саветызаваць Усходнюю Эўропу ў 1945-м.

Расея часта выкарыстоўвае на Захадзе да тактыку, адпрацаваную ёю ва Ўкраіне ці Малдове.

Дасьледчыца адзначае, што Крэмль ужо правёў кампанію па дэзінфармацыі ў стылі ўкраінскай у ЗША і што гэта практычна сышло ёй з рук. У 2018-м, ці 2028-м, магчыма, Крэмль стане экспэрымэнтаваць з больш гвалтоўнай тактыкай у стылі таго, што расейцы рабілі ва Ўкраіне, перасьцерагае Эплбаум.

На Захадзе досыць танна і ў вялікай колькасьці можна аб’яднаць моладзь, якая захапляецца зброяй, камуфляжам, дзюдо і ваеннымі гульнямі, піша дасьледчыца. У ЗША і Брытаніі такія гульні як пэйнтбол і эйрсофт прадугледжваюць выкарыстаньне «рэалістычнай зброі», якая страляе бясьпечнымі кавалкамі плястыка або фарбай. У іх гуляюць на дзіцячых днях нараджэньня, іх прасоўваюць як сродак для таго, каб злучыць калектыў на працы. Аднак гэтыя групы часам прыцягваюць і кліентаў, якія любяць усё ваеннае. І Расея спрабуе гэта выкарыстоўваць.

У Латвіі і Эстоніі Расея праяўляе цікавасьць да рускамоўных груп эйрсофт, а таксама чальцоў клюбаў баявых мастацтваў і стральбы. Да такіх клюбаў далучаюцца расейскія трэнэры з вайсковым досьведам або вопытам працы ў спэцслужбах. Адзін з аглядальнікаў апісаў гэта як «тактыку маленькіх групаў». Баявыя клюбы, якія вучаць «сыстэме», — форме кантактнага расейскага баявога мастацтва, шырока сябе рэклямуюць у Таліне (Эстонія).

Улады Латвіі была настолькі напалоханыя магчымымі сувязямі з выведкай расейцаў, якія прыехалі судзіць спаборніцтвы па эйрсофце, што дэпартавалі іх, назваўшы спаборніцтвы «ваенна-тактычнымі трэніроўкамі».

Такія дзеяньні не абмяжоўваюцца краінамі Балтыі. У кастрычніку 2016 году 76-гадовы вугорац-нэанацыст застрэліў вугорскага паліцэйскага. Пасьля высьветлілася, што яго невялікая ваенізаваная група таксама мела сувязі з Расеяй. Яго група трэніравалася з расейскімі дыпляматамі і, магчыма, афіцэрамі расейскай ваеннай выведкі. У Нямеччыне дзейнічае больш за 60 клюбаў з «сыстэмы», многія зь іх адкрыта выкарыстоўваюць адрозьненьні расейскай ваеннай або ўнутранай выведкі.

Вядома — гэта невялікія групы ў мірных краінах, лічыць дасьледчыца. Больш турбуюць паведамленьні на мінулым тыдні пра тое, што трэніраваныя Расеяй баевікі заснавалі ваенізаваную групу ў Босьніі, каб аказваць падтрымку лідэру сэрбскіх сэпаратыстаў. Гэта паведамленьне пацьвердзіў і ўрад Босьніі.

Недастаткова ўвагі надаецца, на думку дасьледчыцы, таму, што расейскі ўрад, відавочна, спрабаваў кантактаваць з кампаніяй Трампа, праз сувязі ў Нацыянальнай стралковай асацыяцыі (NRA). Па паведамленьнях СМІ, ФБР расьсьледуе, ці маглі расейскія апэратыўнікі таемна фінансаваць кампанію Трампа, выкарыстоўваючы NRA.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG