Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караткевіч: Ярмошына паабяцала «істотныя зьмены выбарчага заканадаўства»


18 студзеня — апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі. І хоць выбарчым камісіям на гэтую працэдуру даецца 10 дзён, пераважная бальшыня пасяджэньняў заплянаваная на 17 і 18 студзеня.

Камісіі тлумачаць затрымку навагоднімі сьвятамі. Маўляў, яны чакаюць вынікаў праверкі дэклярацый аб маёмасьці і прыбытку патэнцыйных кандыдатаў.

Увечары 17 студзеня выбарчая камісія разгледзела дакумэнты кандыдатаў у дэпутаты Менскага гарадзкога савету па Заслаўскай выбарчай акрузе № 40. Тут балятуецца былая кандыдатка на прэзыдэнта Беларусі, адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч. Акрамя яе, дакумэнты на рэгістрацыю падалі яшчэ намесьніца дырэктара сярэдняй школы № 32 Валянціна Дакунова, супрацоўнік ААТ «Алсевал» Уладзімер Качура і дырэктар «Галерэі Канцэпт» Уладзімер Хейфец.

Тацяна Караткевіч сказала Свабодзе, што яе зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Менгарсавету па Заслаўскай выбарчай акрузе № 40.

Ярмошына паабяцала Караткевіч «істотныя, а не касмэтычныя зьмены выбарчага заканадаўства»

А напярэдадні Тацяна Караткевіч сустракалася са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіяй Ярмошынай.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына

​Паводле спадарыні Караткевіч, абмяркоўваліся дзьве тэмы: вынікі першага этапу мясцовых выбараў і неабходнасьць зьменаў выбарчага заканадаўства.

«Я прывяла такі прыклад. „Гавары праўду“ вылучала ў склад выбарчых камісій некалькі дзясяткаў чалавек. А ўключылі толькі аднаго. Мы бачылі, як мясцовая вэртыкаль проста блякуе зьяўленьне альтэрнатывы. Сёлета ўлады вельмі часта тлумачылі дэмакратычным прэтэндэнтам неўключэньне іх у выбарчыя камісіі адсутнасьцю досьведу такой працы. Таму я прапанавала старшыні ЦВК надалей зрабіць абавязковай норму абнаўленьня складу камісій», — сказала Тацяна Караткевіч Свабодзе.

З гэтага размова перайшла і на магчымыя зьмены выбарчага заканадаўства, якіх так даўно чакаюць.

«Спадарыня Ярмошына сказала мне, што зьмены рыхтуюцца. І, магчыма, нават больш глябальныя, чым касмэтычныя», — сказала Караткевіч.

Дэпутатка Канапацкая: Са сваім законапраектам я прайшла ўсе кругі пекла

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG