Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Менгарсавет будуць супернічаць паміж сабой апазыцыйныя кандыдаты


На выбарах дэпутатаў Менскага гарадзкога савету ў некалькіх акругах за дэпутацкі мандат будуць змагацца адзін з адным апазыцыйныя кандыдаты. Па Кальварыйскай выбарчай акрузе вылучаюцца прадстаўнікі партыі «Справядлівы сьвет», партыі «Зялёныя» і грамадзкага аб'яднаньня «Альтэрнатыва»; па Акадэмічнай — старшыня руху «За свабоду» і намесьнік старшыні «Справядлівага сьвету».

Зьвесткі пра вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты разьмешчаныя на сайце Менгарвыканкаму.

Па Акадэмічнай выбарчай акрузе № 48 вылучаюцца старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і намесьнік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валер Ухналёў.

Па Кальварыйскай выбарчай акрузе № 38 вылучаюцца сябра палітбюро Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» і кіраўнік перадвыбарчага штабу кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазьняк, намесьнік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук і лідэр грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» (зарэгістраванага ў Латвіі) Алег Корбан.

  • Экс-кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч вылучаецца кандыдатам у Менгарсавет па Заслаўскай выбарчай акрузе № 40,
  • намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў — па Старавіленскай акрузе № 41,
  • памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай Дзяніс Ціханенка — па Асаналіеўскай акрузе № 15,
  • актывіст Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч — па Слабадзкой акрузе № 28,
  • актывіст Сяргей Скрабец — па Пляханаўскай акрузе № 10,
  • намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Сігаеў — па Карбышаўскай акрузе № 50.

Пераабіраецца дэпутатам Менгарсавету і яго дзейны старшыня Васіль Панасюк (Матусевіцкая акруга № 33).

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў будзе праходзіць да 18 студзеня. Перадвыбарная агітацыя пачнецца з моманту рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты і будзе доўжыцца да 17 лютага, паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG