Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР і Паўднёвая Карэя дамовіліся пра адзіную жаночую каманду на Алімпіядзе


Паўночная і Паўднёвая Карэі дамовіліся аб стварэньні адзінай жаночай каманды па хакеі на зімовых Алімпійскі гульнях у Пхэнчхане.

Акрамя таго на цырымоніі адкрыцьця спартоўцы дзьвюх краінаў будуць маршыраваць разам і пад адным сьцягам. На ім будзе намаляваны Карэйскі паўвостраў, паведамляе агенцтва Associated Press.

Дасягнутае пагадненьне павінен зацьвердзіць Міжнародны алімпійскі камітэт. Чакаецца, што канчатковае рашэньне будзе прынятае ў бліжэйшыя выходныя.

Раней Паўночная Карэя абвясьціла аб рашэньні накіраваць аркестар са 140 музыкаў для выступу на Алімпіядзе. Аркестар выступіць у Сэўле і ў Ганьнуне, недалёка ад Пхэнчхана. Пагадненьне было дасягнутае падчас перамоваў у дэмілітарызаванай зоне ў вёсцы Панмунджом.

9 сьнежня ў памежнай вёсцы Пханмунджом адбыліся першыя за два гады наўпроставыя міжкарэйскія перамовы. Пасьля iх заканчэньня КНДР заявіла, што адправіць на Алімпіяду ў Паўднёвую Карэю спартоўцаў, групу падтрымкі і дэлегацыю высокапастаўленых чыноўнікаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG