Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расея мадэрнізуе войска і гатовая выкарыстаць свой патэнцыял» — амэрыканскі генэрал


Вышэйшы амэрыканскі военачальнік адзначыў мадэрнізацыю ўзброеных сілаў Расеі і заявіў, што Масква гатовая выкарыстаць свой абноўлены патэнцыял.

Кіраўнік Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША заявіў, што аднаго погляду на нядаўнюю гісторыю Расеі і яе ваенныя інвэстыцыі дастаткова, каб зразумець, што гэтая краіна ўяўляе пагрозу для Эўропы і іншых краін.

Генэрал Джозэф Данфард заявіў пра гэта ў Брусэлі, дзе ён прымае ўдзел у нарадзе Ваеннага камітэта NATO.

«Калі мы думаем пра Расею, мы думаем пра яе дзеяньні за апошнія некалькі гадоў, — сказаў Данфард. — Затым мы глядзім на інвэстыцыі, якія зрабіла Расея за апошнія дзесяць гадоў, і можна ўбачыць, што няма ні аднаго накірунку ў расейскіх узброеных сілах, дзе за гэты час не адбылася б нейкая мадэрнізацыя».

Адроджаная Расея зьяўляецца найвялікшай пагрозай на кантынэнце, і альянс разьмяшчае адпаведныя сродкі для стрымліваньня ўсходняга суседа, сказаў Данфард.

Расея мадэрнізавала многія сфэры сваіх узброеных сілаў, уключаючы перабудову і мадэрнізацыю ядзернага патэнцыялу, мадэрнізацыю ваенна-марскога патэнцыялу, распрацоўку новых сродкаў вядзеньня вайны ў кібэрпрасторы і радыёэлектроннай барацьбы, а таксама разгортваньне сродкаў процікасьмічнай абароны.

Пры гэтым Расея будзе выкарыстоўваць свой патэнцыял, адзначыў генэрал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG