Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская амбасада ўзнавіла ў менскай Асмалоўцы легендарны здымак The Beatles. ФОТА


Кружэлка The Beatles са знакамітым арыгінальным фота

Супрацоўнікі амбасады Вялікай Брытаніі ў Беларусі ўзнавілі ў Менску знакаміты фатаздымак брытанскага гурту The Beatles. Адпаведны пост зьявіўся сёньня ў афіцыйных акаўнтах амбасады ў сацсетках.

Фота, на якім фігуруе амбасадарка Вялікай Брытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб разам з калегамі, зьнята ў менскім раёне Асмалоўка.

«У гэты дзень у 1957 годзе адкрыўся Cavern Club, які стаў усясьветна вядомы пасьля таго, як у ім амаль 200 разоў выступілі The Beatles. Гэтая дата натхніла пасольства Вялікай Брытаніі ў Менску на стварэньне зімовай вэрсіі знакамітай фатаграфіі Abbey Road», — гаворыцца ў подпісе да фота.

Асмалоўка — раён у гістарычным цэнтры гораду, два невялікія кварталы, абмежаваныя вуліцамі Камуністычнай, Куйбышава, Кісялёва і Багдановіча, і разрэзаныя вуліцай Чычэрына. Спраектаваў раён, які будаваўся з канца 1940-х — пачатку 1950-х гадоў, менскі архітэктар Міхаіл Асмалоўскі для высокапастаўленых чыноўнікаў, супрацоўнікаў штабу Беларускай вайсковай акругі.

Летась адміністрацыя Цэнтральнага раёну Менску не падтрымала праект дэталёвага плянаваньня Асмалоўкі, які прадугледжваў знос старых будынкаў. Гэтаму папярэднічала маштабная грамадзянская кампанія супраць зьнішчэньня раёну.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG