Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць пацярпелых ад нападу ў расейскай школе вырасла да 15


У расейскім горадзе Перм, паводле апошніх дадзеных, у выніку бойкі ў школе з выкарыстаньнем нажоў пацярпелі 15 чалавек, у тым ліку 14 дзяцей. Трое пацярпелых былі шпіталізаваныя. Самае цяжкае раненьне атрымала настаўніца. Большасьць пацярпелых — вучні 4-й клясы.

Сьледчае ўпраўленьне Пермскага краю пачало крымінальную справу паводле артыкулу «Замах на забойства». Падазраваныя ў нападзе затрыманыя. Адзін з іх дастаўлены ў бальніцу, другі на допыт. Заняткі ў школе спыненыя, дзяцей распусьцілі па дамах. Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС.

Напад адбыўся ў пермскай школе № 127 раніцай 15 студзеня. Завадатары — навучэнец школы і яе былы вучань — выкарыстоўвалі нажы. Паводле інфармацыі СМІ, ініцыятарам нападу стаў 16-гадовы Леў Б. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў пацыентам псыханэўралягічнага дыспансэру.

Акрамя бойкі паміж вучнямі, ёсьць іншыя вэрсіі таго, што здарылася. Паводле інфармацыі мясцовага выданьня «Вкурсе. ру», якую цытуе «Медуза», Леў Б., адлічаны са школы № 127, мэтанакіравана хацеў напасьці на настаўніцу, а двое нападнікаў спачатку дзейнічалі разам і толькі потым нанесьлі адзін аднаму нажавыя раненьні.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што ў пермскай школе адбылася «ўнутраная панажоўшчына паміж вучнямі» і параіў дачакацца заканчэньня расследаваньня, каб рабіць высновы аб бясьпецы ў школе.

Раней прадстаўніца губэрнатара Пермскага краю паведаміла, што, паводле папярэдніх дадзеных, у пермскай школе № 127 не працавала сыстэма відэаназіраньня.

Сьледчы камітэт пра вучня, які парэзаў настаўніцу: «Намер на забойства, адразу фармаваў алібі»

Як філёляг вучыла беларускай мове зьняволенага гімназіста Даната Скакуна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG