Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране зноў запрацаваў Telegram


Telegram icon for article banner
Telegram icon for article banner

У Іране зьнятыя абмежаваньні на працу мэсэнджэраў і сацсетак.

У ноч на нядзелю, 14 студзеня, улады Ірану зьнялі ўсе абмежаваньні на працу мэсэнджэра Telegram, уведзеныя пры канцы сьнежня ў сувязі з антыўрадавымі маніфэстацыямі ў розных гарадах краіны. Пра гэта паведаміла агенцтва IRNA. Тады ж былі заблякаваныя некаторыя сайты і сацыяльныя сеткі.

Міністар сувязі і камунікацый Ірану ў дні масавых хваляваньняў папярэдзіў пра верагоднасьць поўнай забароны на працу мэсэнджэра Telegram на тэрыторыі краіны, паколькі адміністрацыя гэтай кампаніі, нібыта не паважае іранскія законы.

Стваральнік Telegram Павел Дураў у сувязі з папярэджаньнем іранскіх уладаў заявіў, што адмаўляецца блякаваць каналы, якімі карыстаюцца ўдзельнікі мірных пратэстаў. Тым ня менш, як паведамляе агенцтва IRNA, у некаторых гарадах краіны каналы Telegram падвяргаліся частковай «фільтрацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG