Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява Цукербэрга пра зьмены ў Facebook каштавала яму больш як 3 мільярды даляраў


Багацьце Марка Цукербэрга зьменшылася да 74 млрд даляраў.

Заява аб будучых зьменах стужкі Facebook абышлася сузаснавальніку гэтай сацыяльнай сеткі Марку Цукербэргу у 3,3 млрд даляраў.

Паводле дадзеных Bloomberg Billionaires Index, пасьля таго, як Цукербэрг абвясьціў аб плянах унесьці зьмены ў стужку навін Facebook, акцыі кампаніі ўпалі на 4,5%. У выніку багацьце Цукербэрга, згодна агенцтва, паменшылася з 77,3 да 74 млрд даляраў.

Цукербэрг страціў чацьвёртае месца ў рэйтынгу самых багатых людзей сьвету паводле вэрсіі Bloomberg, саступіўшы яго ўладальніку Zara Амансіё Артэгу, — гаворыцца ў паведамленьні.

Напярэдадні заснавальнік сацыяльнай сеткі Марк Цукербэр паведаміў, што стужка навін Facebook стане часьцей адлюстроўваць запісы сяброў, а прыярытэт пастоў СМІ і кампаній, наадварот, зьнізіцца.

У стужцы навін Facebook будзе больш запісаў сяброў

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG