Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стужка навін Facebook стане часьцей адлюстроўваць запісы сяброў, а прыярытэт пастоў СМІ і кампаній, наадварот, зьнізіцца. Пра гэта паведаміў заснавальнік сацыяльнай сеткі Марк Цукербэрг.

Кампанія, паводле яго, пачала атрымліваць больш скаргаў на тое, што камэрцыйныя паведамленьні выцясьняюць запісы сяброў карыстальнікаў.

Цяпер каманда Facebook будзе канцэнтравацца не на дапамозе карыстальнікам у пошуку важнага кантэнту, а на падтрыманьні значных сацыяльных кантактаў.

Цукербэрг падкрэсліў, што на ўкараненьне новаўвядзеньняў пойдзе некалькі месяцаў. Ён таксама выказаў здагадку, што ў выніку гэтых зьменаў людзі будуць праводзіць менш часу на Facebook, але ён стане больш каштоўным.

Летась Facebook запусьціў кампанію барацьбы з ілжывымі навінамі. Буйныя інфармацыйныя агенцтвы дапамагалі сацсетцы маркіраваць сумнеўныя публікацыі. Кампанія таксама супрацоўнічае з расьсьледаваньнем Сэнату ЗША меркаванага ўмяшаньня Расеі ў выбары амэрыканскага прэзыдэнта ў 2016 годзе.

Карыстальнікі Facebook цяпер могуць даведацца, ці былі яны падпісаныя на старонкі ў сацыяльных сетках, якія публікавалі «расейскую прапаганду». А менавіта пасты, створаныя так званай «фабрыкай троляў» — расейскім Агенцтвам інтэрнэт-дасьледаваньняў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG