Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына выходзіць з палітычнага крызысу. Кансэрватары і сацыял-дэмакраты дамовіліся аб фармаваньні ўраду


Ангела Мэркель.
Ангела Мэркель.

У Бэрліне пасьпяхова завяршыліся папярэднія кансультацыі аб фармаваньні новага ўраду. Кансэрватары і сацыял-дэмакраты дамовіліся аб фармаваньні ўраду, паведамляе Deutsche Welle.

Праз чатыры месяцы пасьля выбараў у Бундэстаг кансэрватыўны блёк ХДС/ХСС 12 студзеня прыйшоў да прынцыповай дамовы з сацыял-дэмакратамі аб стварэньні ўрадавай кааліцыі. Гэта дазволіць Ангеле Мэркель яшчэ на чатыры гады застацца на пасадзе канцлера.

Старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкэр павітаў стварэньне кааліцыі ў Нямеччыне паміж кансэрватарамі і сацыял-дэмакратамі. Юнкэр падкрэсьліў, што гэта канструктыўнае і пазытыўнае рашэньне для будучыні Эўразьвязу.

«Я вельмі задаволены» — абвясьціў старшыня Эўракамісіі падчас прэс-канфэрэнцыі ў Сафіі. Гэта пазытыўны, канструктыўны ўклад у будучыню»- заявіў Юнкэр.

«Нямеччына — адзін з рухавікоў Эўразьвязу, і стабільнасьць гэтай краіны важная для ўсяго ЭЗ. Усе праблемы, рашэньне якіх трэба знайсьці, залежаць ад супрацоўніцтва і падтрымкі канцлера Мэркель». — заявіў журналістам прэм’ер-міністар Баўгарыі Бойка Барысаў. Кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкэр знаходзіцца ў Сафіі з нагоды пачатку старшынства Баўгарыі ў Радзе ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG