Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркель ня бачыць сэнсу ў сваёй адстаўцы і гатовая да новых выбараў


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што ня бачыць сэнсу ў сваёй адстаўцы, паведамляе Reuters.

Паводле Мэркель, яна гатовая займаць пасаду канцлера яшчэ чатыры гады. Яна адзначыла, што важна прадэманстраваць Эўропе стабільнасьць у Нямеччыне.

Раней партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» заклікала канцлера сысьці ў адстаўку пасьля таго, як «Зялёныя» і Свабодная дэмакратычная партыя Нямеччыны адмовіліся ўвайсьці ў кааліцыю з блёкам Мэркель у Бундэстагу.

Ангела Мэркель заявіла, што гатовая весьці ХДС, які яна ўзначальвае, да новых выбараў у Бундэстаг. У гутарцы з журналістам нямецкага тэлеканалу ARD Мэркель назвала сябе чалавекам, «які нясе адказнасьць і гатовы браць яе на сябе і ў будучыні». Пры гэтым яна выступіла супраць стварэньня ўраду меншасьці, назваўшы новыя выбары ў парлямэнт больш прыдатным варыянтам.

У Нямеччыне цяпер палітычны крызіс. Канцлеру так і не ўдалося сфармаваць новы кабінэт міністраў па выніках выбараў, якія адбыліся яшчэ 24 верасьня. У адрозьненьне ад некаторых іншых эўрапейскіх краінаў, Нямеччына на фэдэральным узроўні ня мае ні вопыту, ні традыцыі кіраваньня дзяржавай, калі ўрад ня мае парлямэнцкай большасьці.


У Нямеччыне праваліліся перамовы пра ўрадавую кааліцыю. Магчымыя перавыбары

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG