Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскую камісію расьсьледаваньня смаленскай авіякатастрофы ўзначаліў Мацярэвіч, які да ўчора быў міністрам абароны


Абломкі прэзыдэнцкага Ту-154М пад Смаленскам (архіўнае фота)
Абломкі прэзыдэнцкага Ту-154М пад Смаленскам (архіўнае фота)

Антоні Мацярэвіч, які 10 студзеня пакінуў пасаду міністра абароны Польшчы, узначаліў камісію міністэрства, якая расьсьледуе прычыны авіякатастрофы пад Смаленскам у 2010 годзе, у выніку якой загінуў прэзыдэнт Лех Качыньскі.

Раней сёньня гэтая камісія назвала асноўнай прычынай катастрофы выбух на борце прэзыдэнцкага самалёта Ту-154М. Пра гэта гаворылася ў паведамленьні польскага абароннага ведамства.

На падставе справаздачы экспэрта ў галіне дасьледаваньня авіяцыйных здарэньняў Фрэнка Тэйлара камісія прыйшла да высновы, што левае крыло самалёта было разбуранае выбухам знутры; што крыніц дэтанацыі было некалькі; што дрэва, зь якім ляйнэр сутыкнуўся пры падзеньні, не было прычынай першаснага разбурэньня крыла.

Польшча і раней выказвала вэрсію аб выбуху на борце Ту-154М, аднак Сьледчы камітэт Расеі палічыў яе неабгрунтаванай.

10 красавіка 2010 году ў выніку катастрофы польскага самалёта Ту-154М пад Смаленскам загінулі 96 чалавек. У іх ліку быў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі. Расьсьледаваньне трагедыі працягваецца да гэтага часу. Польская сьледчая камісія заявіла аб тым, што корпус самалёта быў замінаваны. Расейскія ўлады называлі прычынай крушэньня памылку пілёта.

Паводле вынікаў апытаньняў, праведзеных у красавіку мінулага году, каля паловы палякаў лічаць, што прычынай катастрофы быў няшчасны выпадак, прыкладна 15 адсоткаў вераць у тэракт, а амаль кожнаму трэцяму жыхару краіны цяжка адказаць, якая з гэтых вэрсіяў адпавядае рэчаіснасьці.

Эксгумацыя ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам: у некаторых трунах — сьмецьце, недакуркі, органы іншых людзей

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG