Урад ЗША выступіў з шырокім папярэджаньнем, рэкамэндаваўшы амэрыканцам пазьбягаць паездак у Расею праз тэрарыстычную пагрозу, а таксама «перасьледу, неналежнага абыходжаньня і вымагальніцтва з боку праваахоўных органаў і іншых чыноўнікаў».
Рэзкія фармулёўкі папярэджаньня Дзярждэпартамэнта ставяцца да Расеі зьявіліся ў пэрыяд, які амэрыканскія і расейскія ўлады характарызуюць як найгоршы ў двухбаковых адносінах пасьля «халоднай вайны».
«Перагледзьце мэтазгоднасьць паездкі ў Расею з прычыны пагрозы тэрарызму і перасьледу», — заклікаў амэрыканскі Дзярждэпартамэнт, дадаўшы, што некаторыя рэгіёны Расейскай Фэдэрацыі зьяўляюцца зонай «павышанага рызыка».
Зьнешнепалітычнае ведамства аднесла да іх Паўночны Каўказ, уключаючы Чачню і гару Эльбрус, анэксаваны Крымскі паўвостраў.
Амэрыканцаў таксама заклікаюць захоўваць пільнасьць у месцах, папулярных сярод грамадзянаў заходніх краін, і падпісацца на акаўнты Дзярждэпартамэнта ў Facebook і Twitter.
Ваша меркаваньне
Паказаць камэнтары