Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні пакажуць беларускі балет «Вітаўт», які міністарка культуры Літвы назвала правакацыяй


балет «Вітаўт»

Нацыянальны балет «Вітаўт» Вялікі тэатар Беларусі прадставіць гледачам у Вільні 28 студзеня на арэне Siemens, паведамілі агенцтву БЕЛТА у тэатры.

Раней, калі стала вядома пра пляны Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатру опэры і балету Беларусі паказаць у студзені спэктакль «Вітаўт» у Вільні, міністарка культуры Літвы Ліяна Руокіце-Ёнсан ацаніла гэта як дэманстрацыю «мяккай сілы» і правакацыю.

У анонсе мерапрыемства на сайце арэны Siemens арганізатары пісалі, што перамовы аб паказе ў Вільні балету «Вітаўт» ішлі з 2015 году, і гэта будзе «падарунак Літве ў сувязі са стагодзьдзем незалежнасьці».

Вітаўт і Каліноўскі як «правакацыя»: калі скончацца крыкі «нас абакралі!»

«Адназначна нэгатыўна ацэньваю спробу арганізатараў выступу далучыцца да мерапрыемстваў стагодзьдзя аднаўленьня дзяржавы. Зьвяртаю ўвагу, што гэты выступ ніяк не зьвязаны з праграмай стагодзьдзя аднаўленьня Літоўскай дзяржавы, больш за тое, не атрымлівае ніякага фінансаваньня ад міністэрства культуры, — сказала тады міністарка ў камэнтары для агенцтва BNS. — На маю асабістую думку, з улікам намаганьняў нашых усходніх суседзяў выкарыстоўваць культуру і мастацтва як інструмэнты „мяккай сілы“, арганізацыю такіх мерапрыемстваў прама перад 16 лютага трэба разглядаць як правакацыю».

Чый Вітаўт? Гурневіч супраць Дракахруста. Відэа

Спэктакль «Вітаўт» Вячаслава Кузьняцова, у аснове якога п’еса Аляксея Дударава, зьявіўся ў рэпэртуары Вялікага тэатра ў 2013 годзе. Балет атрымаў узнагароду прэзыдэнта Беларусі «За духоўнае адраджэньне».

Шмат якія літоўскія гісторыкі лічаць, што Беларусь прысвойвае князёў Вялікага княства Літоўскага ў якасьці герояў беларускага народу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG