Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расею абвінавацілі ва ўмяшаньні ў выбары ў чарговай краіне


Як перадае DW, пра гэта заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Гэрбэрт Макмастэр у артыкуле, апублікаваным у мэксыканскай газэце Reforma 6 студзеня. Выданьне спасылаецца на неапублікаваныя камэнтары Макмастэра падчас прамовы ў Джэймстаўнскім фондзе 15 сьнежня. Там дарадца Трампа заявіў, што маюцца доказы ўмяшаньня Расеі ў ліпеньскія выбары ў Мэксыцы.

«Мы бачылі, што гаворка ідзе пра сапраўды вытанчаныя спробы палярызаваць дэмакратычнае грамадзтва і накіраваць розныя групы ўнутры гэтых грамадзтваў адзін супраць аднаго», – сказаў тады Макмастэр.

Ён выказаў занепакоенасьць адміністрацыі ЗША тым, што Расея выкарыстоўвае ўдасканаленыя кібэрнэтычныя інструмэнты для прасоўваньня прапаганды і дэзынфармацыі. У Белым доме пакуль не адказалі на запыт пракамэнтаваць словы Макмастэра, перадае агенцтва Reuters.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG