Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын Банёніса: зьбіраць валізкі і бегчы з гэтай краіны


Сын Данатаса Банёніса — Раймундас Банёніс, рэжысёр, які пражывае зараз у Літве, у інтэрвію заявіў, што агаломшаны навіной пра тое, што яго бацька, вядомы актор тэатру і кіно Данатас Банёніс супрацоўнічаў з КДБ, паведамляе інфармацыйны партал DELFI.

Як паведамлялася, Цэнтар дасьледаваньня генацыду і супраціву жыхароў Літвы апублікаваў паведамленьне, што знакаміты актор быў завэрбаваны ў 1970 годзе. Раймундас Банёніс заявіў, што яго бацька езьдзіў у 1970 годзе ў ЗША, перад паездкай прайшоў інструктаж, як сябе там паводзіць, але ня больш за тое.

«Не разумею, што адбываецца, разумею, што неабходна зьбіраць валізкі і бегчы з гэтай краіны, таму што страшна. Мне ўжо сапраўды вельмі страшна», — сказаў сын актора.

Данатас Банёніс быў вядомы па фільмах «Мёртвы сэзон», «Салярыс», «Уцёкі містара Мак-Кінлі», «Нікола Паганіні». У 2014 годзе ён памёр ва ўзросьце 90 гадоў.

6 студзеня стала вядома, што паводле дакумэнтаў, якія апублікаваў Літоўскі цэнтар па дасьледаваньні генацыду і супраціву жыхароў Літвы апублікаваў дакумэнты, выбітныя літоўскія дзеячы мастацтва — актор Данатас Банёніс і дырыжор Саўлюс Сандэцкіс — за савецкім часам былі завэрбаванымі агентамі КДБ.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG