Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы трэнэр «Крумкачоў» узначаліў БАТЭ


Архіўнае фота. Дзяніс Шунто (зьлева) і Алег Дулуб (справа)

Алег Дулуб, які апошнім часам працаваў ва ўкраінскай прэм’ер-лізе, падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ.

З траўня 2015 года да кастрычніка 2016-га Дулуб узначальваў менскую прыватную каманду «Крумкачы» і вывеў іх зь першай лігі ў вышэйшую. Пасьля быў галоўным трэнэрам львоўскіх «Карпат», а з верасьня па сьнежань 2017 года — адэскага «Чарнаморца».

Алег Дулуб сказаў у інтэрвію «Прессболу», што дзеля пераходу ў БАТЭ яму давялося выкупіць свой кантракт у «Чарнаморца».

Барысаўскі БАТЭ
Барысаўскі БАТЭ

«Для мяне гэта чарговы выклік. Супастаўны з пераездам зь Беларусі ва Украіну, калі першапачаткова ведаў, што будзе вельмі цяжка. Асабліва на першым часе. Гэта своеасаблівая праверка: ці ўсё ты робіш правільна? І са свайго боку ты ставіш на кон сваю дзелавую рэпутацыю», — сказаў Алег Дулуб адносна пераходу на пасаду галоўнага трэнэра БАТЭ.

Старшыня праўленьня БАТЭ Анатоль Капскі сказаў «Прессболу», што ў Алега Дулуба ёсьць напрацоўкі па праграме разьвіцьця клюба ў цэлым.

«Але мы іх адаптуем, бо велізарныя грошы мы закапалі ў дзіцяча-юнацкім футболе. За апошнія чатыры гады на яго выдаткаваная сума каля 2,5 млн даляраў. Гэта, падкрэсьліваю, не ўлічваючы дубля».

Украінскія заўзятары вольныя ў выказваньні сваіх поглядаў, — Алег Дулуб пра футбол ва Ўкраіне і ў Беларусі.

XS
SM
MD
LG