Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскі фаервэрк для Расеі. Ці быў абстрэл авіябазы. ФОТА


Вайна ў Сырыі і зьвязаныя зь ёй непазьбежныя буйныя страты, відавочна, для Расеі яшчэ ня скончаная, нягледзячы на ўсе гучныя заявы прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна і Сяргея Шайгу.

Расійскае міністэрства абароны па-ранейшаму ўпарта абвяргае зьвесткі газэты «Коммерсант», якая спасылаецца на незалежнага карэспандэнта Раман Сапанькова, пра зьнішчэньне сямі вайсковых самалётаў ВКС Расеі падчас абстрэлу 31 сьнежня авіябазы Хмэймім ў правінцыі Латакія.

Тым часам некаторыя экспэрты ўжо нават назвалі тып зброі, якая магла выкарыстоўвацца пры атацы.

Расейскае выданьне «Весник Мордовии» 5 студзеня прыцягнула ўсеагульную ўвагу тым, што зьвярнулася да вайсковых экспэртаў. Апытаныя заявілі, што з найбольшай верагоднасьцю, мяркуючы па наяўных фотаздымках, авіябаза ў Хмэйміме была абстраляная са старога савецкага самаходнага аўтаматычнага мінамёта 2Б9 «Васілёк», які дагэтуль вырабляецца у Расеі і пастаўляецца арміям некаторых краін сьвету.

Самаходны аўтаматычны мінамёт 2Б9 "Васілёк"
Самаходны аўтаматычны мінамёт 2Б9 "Васілёк"

Гэта невялікая гармата, якую можна схаваць, напрыклад, у грузавік. Яна страляе артылерыйскімі мінамі, чэргі з хуткасьцю да 120 стрэлаў у хвіліну. У 1994 годзе для стральбы з 2Б9 прамой наводкай па вайсковай тэхніцы, у тым ліку браніраванай, была створана спэцыяльная кумулятыўная міна.

Міны «Васілька» калібру 82 мілімэтры сродкамі, якія маюцца на ўзбраеньні расейскай арміі, перахапіць немагчыма. У войсках NATO, наадварот, ёсьць адмысловыя артылерыйскія і лязэрныя комплексы, якія могуць супрацьстаяць абстрэлам з такога тыпу зброі

Аўтары публікацыі пішуць, што ў Сырыю войскам Башара Асада «Васількі» не пастаўляліся, аднак да тых, хто атакаваў база Хмэймім (калі абстрэл наогул быў) гэтыя мінамёты маглі трапіць, напрыклад, з Турэччыны.

Міны «Васілька» калібру 82 мілімэтры сродкамі, якія маюцца на ўзбраеньні расейскай арміі, перахапіць немагчыма. У войсках NATO, наадварот, ёсьць адмысловыя артылерыйскія і лязэрныя комплексы, якія могуць супрацьстаяць абстрэлам з такога тыпу зброі — і амэрыканскія вайскоўцы, напрыклад, у нулявыя гады змаглі абараніць свае вайсковыя базы і аб’екты ў Іраку ад мінамётных абстрэлаў.

Здымкі расейскіх вайсковых самалётаў, як мяркуецца, пашкоджаных у выніку абстрэлу авіябазы Хмэймім, 4 студзеня на сваёй старонцы «ВКонтакте» апублікаваў ваенны журналіст Раман Сапанькоў.

На іх відаць, у прыватнасьці, разарванае хваставое апярэньне аднаго самалёта і прабіты паліўны бак. Сапанькоў піша, што, паводле папярэдніх дадзеных, пашкоджаны шэсьць франтавых бамбавікоў Су-24, зьнішчальнік Су-35С, транспартны АН-72, выведвальны Ан-30 і верталёт Мі-8, і дадае, што тры самалёты ўжо адрамантаваныя. Лёс астатніх невядомы.

Error rendering VK.

У Міністэрстве абароны Расеі ў чацьвер інфармацыю аб абстрэле зь мінамётаў авіябазы 31 сьнежня пацьвердзілі, паведаміўшы пра двух загіблых вайскоўцаў. Пры гэтым Мінабароны назвалі «фэйкам» паведамленьне пра зьнішчэньне самалётаў.

Error rendering VK.

11 сьнежня авіябазу Хмэймім наведаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, якія аб’явіў там пра вывад расейскай групоўкі з Сырыі. Расейскія базы ў краіне, аднак, застаюцца, а ВКС Расеі працягваюць дапамагаць войскам сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада. Паводле СМІ, толькі за 2017 год у Сырыі загінулі ня менш за 40 расейскіх вайскоўцаў.

Аб усіх вэрсіях таго, што здарылася ў навагоднюю ноч на авіябазе Хмэймім ў інтэрвію Радыё Свабода разважае ваенны экспэрт, журналіст-дасьледчык незалежнай аналітычнай групы Conflict Intelligence Team (CIT) Кірыл Міхайлаў:

— На жаль, да гэтага часу ні мы, ні нашы калегі ня можам атрымаць сьвежыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы. У раёне Сырыйскага ўзьбярэжжа цяпер воблачнае надвор’е, таму складана нешта зьняць з космасу. Будзем рабіць высновы на падставе тых фота, якія ёсьць у нашым з вамі распараджэньні.

Там відаць, у прыватнасьці, франтавы бамбардзіроўшчык СУ-24 з бартавым нумарам «29» белага колеру. Уся расейская вайсковая авіяцыя мае ўнікальныя нумары, для кожнага самалёта. Гэта азначае, што СУ-24 зь белым нумарам «29» у ВКС Расеі — толькі адзін. Дык вось, мы знайшлі фатаграфіі гэтага СУ-24 у 2013 годзе на авіябазе Шагол ў Чалябінскай вобласьці, адкуль у Сырыю і прыбыла вялікая частка СУ-24, прынамсі, у 2015 годзе.

Пасьля гэтага дасьледчык Джозэф Дэмпсі знайшоў больш нядаўнюю фатаграфію таго ж СУ-24 з бартавым нумарам «29», а дакладней, скрыншот зь відэарэпартажу каналу RT, ужо на авіябазе Хмэймім.

Расійскі Су-24, які ўзьлятае з авіябазы Хмэймім. Сьнежань 2017 году.
Расійскі Су-24, які ўзьлятае з авіябазы Хмэймім. Сьнежань 2017 году.

Сапраўды, гэты самалёт, які знаходзіцца на гэтай авіябазе, атрымаў пашкоджаньне — што азначае, што насамрэч нейкая частка расейскай авіятэхнікі там пацярпела. Наколькі сур’ёзна, ці зможа яна апэратыўна вярнуцца ў строй — гэта немагчыма ўсталяваць зараз, таму што Міністэрства абароны Расеі маўчыць, між іншым, прызнаўшы гібель двух салдат. У горшым выпадку выснова такая: выведзена са строю практычна траціна парку ваеннай авіяцыі Расеі, што застаецца ў Сырыі.

— Фактам застаецца тое, што ніякая зброя, якую маюць ўсе, любыя праціўнікі Асада, ня здольная паразіць вайсковы аэрадром Хмэйміт з той тэрыторыі, якую ўсе гэтыя атрады кантралююць. Значыць, гаворка ідзе пра сплянаваную загадзя пасьпяховую дывэрсійную апэрацыю?

— Так, менавіта так мы і думаем. І гэта вельмі дзіўна, таму што любая дывэрсійная апэрацыя, пра якія пэрыядычна заяўляюць праціўнікі Асада, асабліва тыя, у выніку якіх, паводле іх заяваў, гінуць расейскія вайскоўцы, звычайна атрымлівае максымальны розгалас, пра гэта заўсёды шырока трубяць.

Яшчэ трэба адзначыць, што ніводная групоўка паўстанцаў у Сырыі не наважыцца цяпер адкрыта заяўляць, што ёй удалося паразіць расейскую авіябазу. Адваротны бок мэдаля — расійскі бок пачне ў адказ наносіць магутныя ўдары па той тэрыторыі, дзе знаходзіцца гэтая групоўка

Напрыклад, калі ў выніку трапляньня кіраванай ракеты з ПТРК TOW амэрыканскай вытворчасьці ў красавіку 2017 году ў Сырыі быў забіты маёр марской пяхоты Сяргей Бардо, пра гэта вельмі шырока гаварылася.

У 2015-2016 гадах некалькі разоў паведамлялася пра нейкія спробы абстраляць авіябазу Хмэймім. Тады зьявіліся нават відэа, але відаць было толькі, што баевікі страляюць у бок авіябазы. Але вось ці трапляюць яны хоць у нешта, і ці дабіваюць наагул — гэта было невядома і незразумела.

Некаторыя Сырыйскія апазыцыйныя СМІ ўжо пішуць, са спасылкай на свае крыніцы ў апэратыўных штабах паўстанцаў у правінцыі Ідліб, што, маўляў, так, сапраўды, была такая атака. Але, паколькі ўсе гэтыя заявы зьявіліся з моцным спазьненьнем, постфактум, цяжка меркаваць пра іх сапраўднасьць.

Яшчэ трэба адзначыць, што ніводная групоўка паўстанцаў у Сырыі не наважыцца цяпер адкрыта заяўляць, што ёй удалося паразіць расейскую авіябазу. Таму што, нягледзячы на пэўны прэстыж, які такая пасьпяховая апэрацыя дае ёй сярод астатніх паўстанцаў, варта памятаць і пра адваротны бок мэдаля — расійскі бок пачне ў адказ наносіць магутныя ўдары па той тэрыторыі, дзе знаходзіцца гэтая групоўка, па яе пазыцыях, і па мясцовых мірных жыхарах, якія знаходзяцца пад яе абаронай.

Мы ў CIT назіраем, насамрэч, што ў пачатку студзеня, апошнія тры-чатыры дні, пачасьціліся расейскія бамбардзіроўкі ў правінцыі Ідліб.

Цалкам матэрыял пра верагоднасьць абстрэлу расейскай авіябазы ў Сыры чытайце ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG