Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалены з палону «ДНР» навуковец: Яны там зрабілі мікс з 1937 году, 1950-х, 1970-х гадоў СССР


Ігар Казлоўскі

Ігар Казлоўскі — гісторык, рэлігіявед, выкладаў рэлігіязнаўчыя дысцыпліны ў Данецкім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце. Аўтар больш за 50 навуковых кніг і 200 артыкулаў. У канцы студзеня 2016 году Ігара Казлоўскага ў Данецку затрымалі прадстаўнікі групоўкі «ДНР». Спачатку яго абвінавацілі ў «незаконным захоўваньні выбуховых рэчываў». Пасьля так званы «суд» аргумэнтаваў арышт Ігара Казлоўскага тым, што ён — «асабліва нядобранадзейны грамадзянін, таму што меў кантакты з шэрагам забароненых у "ДНР" арганізацый, у тым ліку сябрамі партыі "Свабода" ў 2014 годзе». Ігара Казлоўскага вызвалілі з-за кратаў 27 сьнежня 2017 году разам з іншымі 73 украінцамі, калі адбыўся абмен палоннымі паміж Украінай і сэпаратыстамі. Казлоўскі расказаў Радыё Свабода пра свой досьвед зьняволеньня і ўражаньні ад сваіх турэмшчыкаў:

Гэта розныя сьветы, ня толькі сьветапогляд, сьветаразуменне, зусім іншая канструкцыя сьвету. За гэтыя тры гады вырасла пакаленьне новых людзей, якія ўжо канструктыўна інакш думаюць. Калі ў 2014 годзе ім было 15 гадоў, то цяпер ужо 18 гадоў. Ідуць служыць, як яны кажуць, ва «ўзброеныя сілы» «рэспублік». Гэта людзі, якія ідуць туды сьвядома, бяруць зброю, каб, як гаворыцца, абараняць свае інтарэсы, ідэі. У большасьці яны проста выжываюць, таму што ў людзей няма працы. Вайсковая служба — гэта там, дзе можна зарабіць грошы.

Што тычыцца ідэяў ... Калі мяне катавалі, калі я быў з мяшком на галаве, крычалі, што яны гэта «русский мир». Гэта міталягема, ідэалягема, якую яны прыдумалі. Ніхто ня ведае, што гэта такое, але ўвесь час кажуць, што яны «русский мир»...

Там жыве шмат людзей, якія праўкраінскія. За імі назіраюць. І распаўсюджаная практыка, як у былым СССР, пішуць даносы, так званае «стукацтва» ёсьць.

«Вайсковы трыбунал» «вярхоўнага суду» — гэта такі асаблівы орган, празь які прайшла большасьць грамадзян, якія былі невайскоўцы. Гэта «тройка».

Наогул, такое ўражаньне, што яны там зрабілі такі своеасаблівы мікс з 1937 году, 1950-х, 1970-х гадоў СССР. Гэта падобна да ролевых гульняў. Але гэтыя «ролевыя гульні» тычацца жыцьця людзей, іх лёсаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG