Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рызе паліцыя затрымала журналіста расейскага каналу ТВЦ


Рыга, ілюстрацыйнае фота
Рыга, ілюстрацыйнае фота

У Рызе затрыманы журналіст расейскага каналу ТВЦ Анатоль Курлаеў. Пра гэта ён сам распавёў у аўторак радыёстанцыі Baltkom і расейскім інфармацыйным агенцтвам.

Паліцыянты паведамілі журналісту, што ў 2015 годзе міністэрства ўнутраных справаў Латвіі пажыцьцёва забараніла яму ўезд на тэрыторыю краіны. Паводле Курлаева, сёньня пры затрыманьні яму паказалі дакумэнты, у якіх гаварылася «нешта пра пагрозы дзяржаве».

Анатоль Курлаеў, які прыбыў у Рыгу напярэдадні, мяркуе, што яго зьбіраюцца дэпартаваць. Ён удакладніў, што ўтрымліваецца пад канвоем у аддзяленьні паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG