Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва: злачынца заклаў бомбу ў Пецярбургу зь «нянавісьці да арганізатараў псыхатрэнінгаў»


Сьледчы камітэт па Санкт-Пецярбургу выставіў афіцыйнае абвінавачваньне ў тэракце 35-гадоваму Дзьмітрыю Лук’яненку, які, як сьцьвярджаецца ў абвінаваўчым заключэньні, 27 сьнежня заклаў бомбу ў гандлёвай залі крамы «Перекресток». Суд вечарам 31 сьнежня прыняў рашэньне аб ягоным арышце да 28 лютага.

«У ходзе допытаў ён даў паказаньні, якія пацьвярджаюць яго дачыненьне да арганізацыі і зьдзяйсьненьня злачынства. Зь яго слоў, матывам для зьдзяйсьненьня злачынства паслужыла нянавісьць да арганізатараў і адэптаў псыхалягічных трэнінгаў, якія ён раней наведваў», — гаворыцца ў заяве расейскага Сьледчага камітэту.

Сьледчыя заявілі, што абвінавачваны з 19 гадоў знаходзіўся на ўліку ў псыханэўралягічным дыспансэры, і таму яму будзе прызначана судова-псыхіятрычная экспэртыза.

Паводле СК, Лук’яненка падарваў ў краме самаробную бомбу, начыненую паражальнымі элемэнтамі. Яе магутнасьць ацэньваецца на 200 грамаў у трацілавым эквіваленце. Меркаваны падрыўнік трапіў на відэа камэры назіраньня.

У выніку выбуху пацярпелі 18 чалавек, 8 зь іх усё яшчэ шпіталізаваныя.

Вэрсію тэракту сьледчыя спачатку выключалі і пачалі справу паводле артыкулу «замах на забойства двух і больш асоб агульнанебясьпечным спосабам». Аднак калі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў выбух у Пецярбургу тэрактам, зьмянілася і фармулёўка ў справе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG