Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея з удзелам 40 караблёў праводзіць вучэньні ў анэксаваным Севастопалі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Севастопалі 28 сьнежня больш за 40 карабельных экіпажаў Чарнаморскага флёту Расеі пачалі вайсковыя вучэньні.

Як паведамляе прэс-служба Паўднёвай вайсковай акругі Расеі, на вучэньнях адпрацоўваюцца прыёмы супрацьдывэрсійнай дзейнасьці ў пунктах базаваньня і супрацьпаветранай абароны, а таксама задачы, зьвязаныя з падрыхтоўкай да далёкага паходу, ужываньнем узбраеньня і тэхнічных сродкаў і іншыя.

Пасьля анэксіі Крыму ў 2014 годзе Расея праводзіць рэгулярныя вайсковыя вучэньні на паўвостраве. У Генштабе Ўкраіны называюць незаконнымі расейскія вайсковыя вучэньні, якія праводзяцца ў анэксаваным Крыме.

Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыму незаконнымі і асудзілі дзеяньні Расеі. Краіны Захаду ўвялі шэраг эканамічных санкцыяў. Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці». Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла датай пачатку часовай акупацыі Крыму і Севастопаля Расеяй 20 лютага 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG