Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін назваў выбух у Пецярбурзе тэрактам


Месца выбуху ў Санкт-Пецярбурзе
Месца выбуху ў Санкт-Пецярбурзе

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прызнаў, што ў Санкт-Пецярбурзе 27 сьнежня адбыўся тэракт.

«Вы ведаеце, што ўчора ў Пецярбурзе адбыўся тэрарыстычны акт», — сказаў Пуцін падчас узнагароджаньня ўдзельнікаў вайсковай апэрацыі ў Сырыі.

У выніку выбуху ў спажывецкай краме Санкт-Пецярбургу пацярпелі 13 чалавек.

Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу за «замах на забойства дзьвюх і больш асобаў агульнанебясьпечным спосабам».

Паводле сьледчых у краме выбухнула самаробная выбухоўка, начыненая паражальнымі элемэнтамі. Яе магутнасьць ацэньваецца ў 200 грамаў у тратылавым эквіваленце. Меркаваны падрыўнік трапіў на камеры відэа-назіраньня.

Вэрсію тэракту сьледчыя адразу выключалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG