Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лыжнік Сяргей Далідовіч стаў «Чалавекам году» у беларускім спорце


Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч

Рэдакцыя газэты «Прессбол» назвала лыжніка Сяргея Далідовіча «Чалавекам году» у беларускім спорце.

44-гадовы беларускі спартовец, які ў алімпійскім маратоне ў Сочы ў 2014-м фінішаваў пятым, сёлета ўрэшце атрымаў бронзавы мэдаль за тыя Гульні — пасьля дыскваліфікацыі двух расейскіх лыжнікаў.

Сяргей Далідовіч прадстаўляў Беларусь на шасьці зімовых Алімпіядах, пачынаючы ад 1994 году. Ён таксама бронзавы прызэр Кубка сьвету 2001 году.

У жніўні Далідовіч распачаў краўдфандынгавую кампанію, каб сабраць грошы на падрыхтоўку да Алімпіяды-2018. Пасьля гэтага атрымаў дзяржаўнае фінансаваньне.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG