Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лыжнік Далідовіч сабраў 20% сродкаў, неабходных для паездкі на Алімпіяду-2018


Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч

Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч сабраў 5833 рублі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2018 году.

На гэты момант сабрана амаль 20% сродкаў. Усяго ж, каб падрыхтавацца да гульняў, 44-гадоваму Далідовічу неабходна 30 000 рублёў.

У апісаньні праблемы на плятформе «Талака», якая падштурхнула яго да збору грошай, спартовец напісаў:

«Я, лыжнік Сяргей Далідовіч, удзельнік шасьці Алімпіядаў, не магу паехаць на сёмыя Гульні са зборнай Беларусі — у фэдэрацыі вырашылі, што я занадта стары...»

Як сьцьвярджае Сяргей Далідовіч, толькі адзін чалавек з трэнэрскага штабу прагаласаваў за яго ўключэньне ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі.

Пры гэтым старшыня Беларускай фэдэрацыі лыжных гонак Андрэй Каваленка кажа, што ніхто ня супраць, каб Далідовіч рыхтаваўся з нацыянальнай камандай.

XS
SM
MD
LG