Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сьцісласьць — сястра таленту»


Пэдэр Сэвэрын Кроер, «Летні вечар на паўднёвым пляжы ў Скагене» (1893)

«100 словаў». Заклік да напісаньня цікавых, але ляканічных тэкстаў адразу прыцягнуў маю ўвагу. Магчыма, што адзін з маіх улюбёных пісьменьнікаў — А. П. Чэхаў. Ён не напісаў ніводнага раману, але ўвесь сьвет ведае і любіць яго творчасьць.

Я не адразу пачала пісаць: бянтэжыла недастатковае веданьне беларускай мовы, не хапала разуменьня яе калярыту, своеасаблівасьці, што важна для мастацкага выказваньня. Аднак спакуса была вялікая, і я асьмелілася…

На сёньняшні дзень выйшлі каля 50 маіх мініятураў, чаму я бязьмерна рада і вельмі ўдзячная аўтару ідэі «100 словаў» ды рэдакцыі радыё. Таксама, вялікі дзякуй за кнігу!

Вікторыя Грыніна

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG