Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная пракуратура Ўкраіны верне ў бюджэт 179 мільёнаў даляраў Януковіча


Экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч
Экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч

У пачатку 2018 году Генэральная пракуратура Ўкраіны плянуе вярнуць у бюджэт яшчэ 5 мільярдаў грыўняў (больш за 179 мільёнаў даляраў) сродкаў, незаконна атрыманых экс-прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам і ягоным атачэньнем, паведаміў у інтэрвію ўкраінскім тэлеканалам 26 сьнежня ўвечары генпракурор Юры Луцэнка.

«Спадзяюся, што на гэты раз урад будзе больш арганізаваным, а мы ім дапаможам пачаткам шэрагу крымінальных праводжаньняў адносна нядбайнасьці тых, хто ўзяў сродкі і ня можа данесьці іх да людзей», — сказаў генпракурор Украіны.

Луцэнка адзначыў, што з 22 мільярдаў грыўняў (больш за 788 мільёнаў даляраў) сканфіскаваных раней сродкаў, якія былі разьмеркаваныя ў чэрвені, на 1 сьнежня было асвоена толькі 5 мільярдаў грыўняў.

«Гэта сьведчыць пра нядбаласьць чыноўнікаў, якія бяруцца за сродкі і ня могуць іх асвоіць», — адзначыў Луцэнка.

У дзяржаўным бюджэце на 2018 год закладзена 4,7 мільярда грыўняў паступленьняў ад спэцканфіскацыі.

У верасьні 2017 году ў Дзяржаўным палітычным упраўленьні Ўкраіны паведамілі, што першая частка сродкаў з 200 мільёнаў даляраў атачэньня экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, сканфіскаваных паводле рашэньня суду, паступіла ў дзяржаўны бюджэт.

Віктар Януковіч і шэраг іншых высокіх службоўцаў зьбеглі з Украіны ў лютым 2014 году пасьля масавых расстрэлаў пратэстоўцаў на Майдане ў цэнтры Кіева. Ад таго часу большасьць зь іх хаваецца ў Расеі.

У траўні 2017 году пачаўся суд над экс-прэзыдэнтам Украіны, якога абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе. Абвінаваўцы патрабуюць для Віктара Януковіча пажыцьцёвага зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG