Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскія цэнзары закрылі 13 тысяч сайтаў за 3 гады


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ад пачатку 2015 году ў Кітаі закрылі доступ да 13 тысячаў сайтаў і заблякавалі 10 мільёнаў профіляў карыстальнікаў (пераважна ў сацыяльных сетках), піша Engadget.

Даклад Пастаяннага камітэту Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў паказаў, што ў Кітаі закрытыя або адкліканыя ліцэнзіі больш чым 13 тысяч сайтаў, пачынаючы ад 2015 году. Таксама закрытыя каля 10 мільёнаў інтэрнэт-рахункаў (хутчэй за ўсё, уліковых запісаў у сацыяльных сетках).

Кітайскае дзяржаўнае выданьне Xinhua тлумачыць, што такія меры закліканыя абараніць «доўгатэрміновую ўладу партыі, мір і стабільнасьць у краіне, сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё і асабістыя інтарэсы грамадзянаў».

Як адзначае Engadget, нароўні з барацьбой супраць распаўсюджваньня парнаграфіі і тэрарыстычнай ідэалёгіі, значная частка блякаваньняў зьвязаная з прадухіленьнем доступу да свабодных ад цэнзуры навінаў і абароненай онлайн-камунікацыі.

Больш за 10 мільёнаў інтэрнэт-профіляў карыстальнікаў заблякавалі за тое, што людзі адмаўляліся выкарыстоўваць свае сапраўдныя імёны. З аднаго боку, гэтая мера заклікана зьнізіць узровень тролінгу і распаўсюджваньня непацьверджанай інфармацыі, зь іншага — шырока распаўсюджанае меркаваньне, што гэтыя намаганьні робяцца для таго, каб прымусіць замаўчаць іншадумцаў, для лёгкага вызначэньня палітычных праціўнікаў.

Кітай рэалізуе ўсё больш жорсткія лічбавыя законы ў апошнія месяцы. Паводле дакладу Freedom House за 2017 год аб свабодзе ў інтэрнэце, Кітай ужо трэці год запар застаецца найгоршым ворагам свабоды ў інтэрнэце.

У Беларусі таксама абмяжоўваюць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў — так, за 2017 год Міністэрства інфармацыі прыняла рашэньне аб абмежаваньні доступу да 106 інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), разьмешчаных у інтэрнэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG