Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяна. Старонкі нявыдадзенай кнігі Васіля Быкава


Пад такой рубрыкай увесну 1997 годзе на хвалях Беларускай службы Радыё Свабода пачалі гучаць фрагмэнты кнігі, якая была ўнесеная ў плян выдавецтва Мастацкая літаратура, але потым выкінутая зь яе. У той год Аляксандар Лукашэнка актывізаваў працэс аб’яднаньня Беларусі і Расеі, нацыянальная культура спазнала ціск, пра які ўжо забылася за гады Адраджэньня пачатку 90-ых. Проза Быкава ня ўпісвалася ў ідэалягічны кантэкст. Васіль Уладзімеравіч перадаў рукапіс ў Прагу, і супрацоўнікі Свабоды чыталі ягоную прозу. А для музычнвана афармленьня мы выбралі Песьню Сольвейг Эдварда Грыга.

XS
SM
MD
LG