Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілы падман


Жуль Брэтон, “Палольшчыцы” (1868)
Жуль Брэтон, “Палольшчыцы” (1868)

Адзін з братоў адразу пасьля школы падаўся ў авіяцыю. Пасьля заканчэньня навукі яго накіравалі працаваць на поўнач, таму дома быў рэдкім, але доўгачаканым госьцем.

Полем з матуляй калгасныя буракі. Горача, хочацца адпачыць, але трэба палоць, таму што дзялка вялікая. А тут у небе чуецца гул самалёта, які прываблівае ўвагу.

— Глядзі, гэта наш Борык прыляцеў і махае крыллямі, — прысьпешвае мяне мама. — Хораша палі, бо брыдко будзя.

Хуценька хапалася за матыку і шчыра палола: брат жа назірае зь неба. Сама бачыла.

І толькі калі сама стала дарослай, зразумела, што гэта быў падман, але такі мілы.

Тацяна Валенцік

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG