Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Браток Ліс і Браток Трус


«Ліс чакае труса пад карчом». Невядомы мастак (ХІХ стагодзьдзе)
«Ліс чакае труса пад карчом». Невядомы мастак (ХІХ стагодзьдзе)

Мы зь сябрам пачалi пiсаць адначасова. I заўжды разам апыналіся ў рэдакцыйным пакойчыку. Малодшая рэдактарка празвала нас па-добраму Братком Лiсам i Братком Трусом. Як толькi мы зьяўлялiся, яна казала:

— А вось i Браток Лiс з Братком Трусом!

Нам было цiкава, хто з нас хто.

Мы вырашылi зайсьцi па аднаму. I кожны пачуў:

— Дзень добры, Браток!

Паасобку мы сталi Браткамi.

Тады мы спыталi: хто ёсьць хто?

— А вы самi здагадайцеся, — адказала рэдактарка.

Але мы не здагадалiся. Бо ў кожнага з нас было штосьцi ад Лiса і штосьцi ад Труса.

Марат Баскін

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG