Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя назвала санкцыі ААН «актам вайны» і абяцае ўмацоўваць свае ядзерныя магчымасьці


Галасаваньне ў Радзе бясьпекі ААН 22 сьнежня. Усе 15 краін прагаласавалі за падрыхтаваную Злучанымі Штатамі рэзалюцыю

ААН раней увяла санкцыі ў дачыненьні да забароненых праграм балістычных ракет і ядзерных узбраеньняў. Міністэрства замежных спраў КНДР 24 сьнежня заявіла, што «цалкам адпрэчвае апошнія санкцыі ААН» і назвала іх, сярод іншага, «гвалтоўным парушэньнем сувэрэнітэту рэспублікі».

Гэтыя заявы былі зробленыя праз два дні пасьля таго, як Савет Бясьпекі ААН аднадушна ўхваліў новыя санкцыі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі ў адказ на запуск у мінулым месяцы балістычнай ракеты, якая, як сьцвярджае Пхеньян, можа дасягнуць мацерыковай частцы ЗША.

Новыя санкцыі ўключаюць рэзкае скарачэньне лімітаў на імпарт нафты і патрабуюць ад краінаў ААН рэпатрыяцыі да канца 2019 года ўсіх паўночнакарэйскіх грамадзян, якія працуюць за мяжой. Каб Паўночная Карэя не абыходзіла санкцыі, усім краінам дазволена спыняць, правяраць, замарожваць і канфіскаваць судны, падазраваныя ў перавозцы незаконных грузаў у Паўночную Карэю і зь яе.

У сваёй заяве Пхеньян абяцае ўмацаваць свае ядзерныя магчымасьці, каб супрацьстаяць Злучаным Штатам.

«Мы яшчэ больш умацуем нашу самаабаронную ядзернае стрымліваньне, накіраванае на фундамэнтальнае выкараненьне ядзерных пагроз ЗША, шантаж і варожыя дзеяньні шляхам устанаўленьня практычнага балянсу сіл з ЗША», — гаворыцца ў заяве.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG