Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН узмацніла санкцыі супраць Паўночнай Карэі


Галасаваньне ў Радзе бясьпекі ААН 22 сьнежня. Усе 15 краін прагаласавалі за падрыхтаваную Злучанымі Штатамі рэзалюцыю

Чальцы Рады бясьпекі прагаласавалі за падрыхтаваную Злучанымі Штатамі рэзалюцыю аднагалосна. Рэзалюцыю падтрымалі ў тым ліку Расея і Кітай — галоўны гандлёвы партнэр Пхэньяну.

Сярод новых санкцыяў — абмежаваньне імпарту паліва ў Паўночную Карэю на 90 адсоткаў. Усе пастаўшчыкі нафты ў КНДР павінны паведамляць пра гэта ў ААН. Таксама ўводзіцца забарона на пастаўкі мінэралаў, хімічных тавараў, электрычных тавараў і абсталяваньня. Пашырэньне санкцый зьвязана з чарговым пускам у КНДР міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты.

Гэта дзявятая па ліку санкцыйная рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН у адрас КНДР. У канцы лістапада Паўночная Карэя правяла чарговыя ракетныя выпрабаваньні. У Пхэньяне заявілі, што іх балістычныя ракеты здольныя дасягнуць кантынэнтальнай тэрыторыі ЗША.

XS
SM
MD
LG