Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першае каханьне


Мікаэль Анкер, «Хрост» (1888)

Памятаю сябе вельмі рана, як хрысьцілі лістападаўскім надвячоркам ў малаасьветленым касьцёле: родных няма, малазнаёмая хросная трымае на руках, чорная страхотная постаць набліжаецца… Мне было год і дзевяць месяцаў.

Наступны яскравы ўспамін праз год, як маладая тварам мама, апранутая ў паліто, нясе мяне захутаную на руках з лазьні. Цераз яе плячо гляджу ўпершыню на нізкую вялікую поўню.

Мне чатыры з паловай гады. Лета, цёпла, сонца заходзіць. Стаю на надворку, выглядаю сяброўку Ясю. Бачу, як па брукаванцы шпарка, вольна крочыць статны хлопец ў салдацкай форме: галіфэ, высокія боты, гімнасьцёрка пад шырокім рэменем.

Засынаючы, марыла, што ён мяне заўважыў і нясе на руках.

Ала Жак

XS
SM
MD
LG