Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чылі ўзначаліць яе былы прэзыдэнт


Былы прэзыдэнт Чылі мільярдэр і кансэрватар Себасьцьян Піньера зноў узначаліць гэтую краіну. Ён зь вялікім адрывам перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у нядзелю.

Яго супернік, левацэнтрысцкі сэнатар Алехандра Гільер, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, прызнаў сваю паразу, паведаміўшы, што патэлефанаваў Піньера, каб павіншаваць яго.

Афіцыйныя асобы паведамляюць, што былы прэзыдэнт атрымаў 54,6 адсотка галасоў, у той час як Гільер — 45,4 працэнта. Пры гэтым падлік бюлетэняў практычна завершаны.

Падчас першага прэзыдэнцкага тэрміну 68-гадовы Піньера сутыкаўся з маштабнымі пратэстамі супраць няроўнасьці ў Чылі і патрабаваньнямі рэформаў у сфэры адукацыі. Ён пакінуў пасаду прэзыдэнта ў 2014 годзе, маючы нізкія рэйтынгі, але пры ім таксама назіраўся штогадовы эканамічны рост у 5 працэнтаў.

Кансэрватыўны палітык прапануе скараціць падаткі на бізнэс, каб аднавіць эканамічны рост і абяцае пачаць рэалізацыю чатырохгадовага пляну выдаткаў коштам 14 мільярдаў даляраў, які ўключае новыя інвэстыцыі ў інфраструктуру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG