Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін правядзе штогадовую прэс-канфэрэнцыю, 13-ю па ліку


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін плянуе правесьці ў чацьвер сваю штогадовую прэс-канфэрэнцыю з расейскімі і замежнымі журналістамі. Гэта будзе адзін зь яго апошніх буйных публічных выступаў перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў сакавіку 2018 году.

Прыкладна 1600 журналістаў возьмуць удзел ва ўжо 13-й прэс-канфэрэнцыі, якая стала традыцыяй для Пуціна. Ягоныя зносіны з журналістамі працягваюцца звычайна некалькі гадзін, пачнуцца а 12:00.

Летась Пуцін на працягу амаль 4 гадзін адказаў на 50 пытаньняў.

65-гадовы Ўладзімір Пуцін у крэсьле прэзыдэнта або прэм’ера ў Расеі з 1999 году, і аналітыкі з высокай верагоднасьцю лічаць яго пераможцам і на наступных выбарах прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG