Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дубы


Ян ван Гоен, «Краявід з двума дубамі» (1641)
Ян ван Гоен, «Краявід з двума дубамі» (1641)

Паэтка з каралеўскага места ходзіць на паклон да двух дубоў. Растуць каля Гараднічанкі. Магутныя, галінамі зрадніўшыся, пераплёўшыся, стаяць побач, адзін аднаго трымаючы. Каранямі асфальт уздыбілі…

Калі невыносна тут, дзе ўжо не засталося сяброў яе маладосьці, тых, хто кахаў яе і каго яна кахала, ідзе да дубоў, месца, ёю намоленага. Верніца, хрысьціянка, а перад дрэвамі ў пашанотным паклоне схіляецца, шэпча малітвы, замовы, просьбы свае, быццам да Неба высокага. І лекуецца душачка ад болю невыноснага, і сыходзіць яна, супакоеная, прасьветленая.

Два дубы, два волаты гарадзенскія — Васіль Быкаў і Аляксей Карпюк. Так яна іх называе. Верыць, што чуюць яе літаньні Сябры недасяжна далёкія.

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG