Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняты з паказу ў Расеі фільм пра лідэра крымскіх татараў выкладзены ў інтэрнэт. ВІДЭА


Artdocfest
Artdocfest

Дакумэнтальны фільм «Мустафа» — пра лідэра крымска-татарскага нацыянальнага руху Мустафу Джамілева, паказ якога на фэстывалі «АРТДОКФЕСТ» у Расеі быў адменены без тлумачэньня прычын, выкладзены ў адкрыты доступ. Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя КрымSOS.

Фільм «Мустафа» павінен быў быць паказаны 7 сьнежня ў маскоўскім кінатэатры «Кастрычнік». Аднак за дзьве гадзіны да сэансу, пасьля тэлефанаваньня «зьверху» фільм быў зьняты з паказу. Паводле рэжысэра Ахмэд-Эрнэса Сарыхаліла, аўтары фільма меркавалі, што з паказам карціны могуць узьнікнуць цяжкасьці праз нязручную ў Расеі тэматыкі — крымскія татары, дысыдэнты. У сытуацыі, якая склалася стваральнікі карціны прынялі рашэньне паказаць фільм усім жадаючым.

Фільм «Мустафа» разьмешчаны ў YouTube і на сайце «АРТДОКФЕСТ». Па паведамленьні арганізатараў фэстывалю Цэнтар па процідзеяньні экстрэмізму МУС Расеі запатрабаваў фільм для праверкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG